17 Июль 2013

У пошуку рашэнняў

000a461612 1141907201 n

У пошуку рашэнняў: што абмяркоўвалі на грамадскім каардынацыйным экалагічным савеце

На мінулым тыдні адбылося пасяджэнне грамадскага каардынацыйнага экалагічнага савету пры Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

На савеце на парадак дня былі вынесены актуальныя пытанні па ўнясенню змяненняў у законы Рэспублікі Беларусь, якія тычацца ўдасканалення падыходаў да захавання ландшафтна-рэакрэацыйных зон, пытанні пра стан ляснога фонду і выкананне мерапрыемстваў па рэалізацыі Нацыянальнага плану па выкананню абавязкаў па рэалізацыі палажэнняў Стакгольмскай канвенцыі аб стойкіх арганічных забруджвальніках. Асобна былі разгледжаны грамадскія прапановы, якія тычацца палажэнняў аб грамадскім каардынацыйным экалагічным савеце.

Адназначнае трактаванне паняццяў дапаможа выконваць законы як след

Разглядаемае пытанне датычылася ўнясення прапаноў прававога рэгулявання ў вобласці ландшафтна-рэакрэацыйных зон і ажыццяўлення гаспадарчай, у тым ліку будаўнічай, дзейнасці на гэтых тэрыторыях. Прапановы былі распрацаваны рабочай групай згодна з загадам Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў 2012 годзе. Падставай для ўнясення змяненняў у заканадаўчыя акты сталі выяўленыя праблемы і прабелы ў самім заканадаўстве, напрыклад, такія як адсутнасць дакладнага азначэння паняцця ландшафтна-рэакрэацыйныя зоны, іх класіфікацый, механізму горадабудаўнічага засваення ландшафтна-рэакрэацыйных зон, адсутнасць іх уліку і г.д.

Па словах Андрэя Мікалаевіча Кузьміча, ўнясенне змяненняў патрабуюць шэраг нарматыўна-прававых актаў і законаў, якія якраз і разглядаліся на пасяджэнні, у іх лік увайшлі: закон "Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь", закон "Аб раслінным свеце", закон "Аб ахове навакольнага асяроддзя".

Акрамя пералічаных прапаноў, важнай стала заўвага пра тое, што законы мусяць мець дакладнае і адназначнае трактавання для пазбяжэння дваякіх сітуацый,  калі па аднаму і таму ж артыкулу магчыма дабіцца пакарання і апраўдання за парушэнне аданачасова.

Законы пішуцца не для дрэваў, законы пішуцца для нас

Што ж тычыцца пытання са становішчам ляснога фонду ў нашай краіне, тут таксама неадназначная сітуацыя, здавалася б заканадаўства ў гэтай вобласці выглядае даволі прыстойна, аднак афіцыйныя лічбы, якія падаюцца Міністэрствам лясной гаспадаркі, моцна адрозніваюцца ад рэальнага стану ляснога фонду. Так, напрыклад, ні для кога не сакрэт, што 40% тэрыторый у краіне заняты лясамі, але ў той жа момант сяродні узрост насаджэнняў у нас павялічыўся і дасягнуў узроўню 1951 года. І як вынікае з дакладу Аляксандра Іванавіча Сыкала, Беларусь па стану ляснога фонду знаходзіцца ў вельмі сумным становішчы, прычынай гэтаму стала выкарыстанне лесу выключна ў якасці крыніцы драўнянай сыравіны.

Выхадам з такога няпростага становішча можа стаць таксацыя ўсяго багацця ляснога фонду з пазіцыі ўстойлівага развіцця і сістэмнага падыходу, кардынальная перабудова адукацыі ў вобласці лясной гаспадаркі, а таксама арагнізацыя зваротнай сувязі па выкананню распраджэнняў і загадаў. Яшчэ як варыянт выхаду Аляксандр Іванавіч прапанаваў распрацаваць міжведамасную праграму комплекснага невычэрпнага прыродакарыстання у межах устойлівага развіцця і ў маштабах краіны, так як зараз складваецца сітуацыя, калі кожны зацікаўлены задавальненнем выключна сваіх інтарэса. Вядома, што для таго, каб паставіць лясную гаспадарку на рэйкі ўстойлівага развіцця давядзецца правесці змену кадраў, якая будзе не фармальнай працэдурай, а са зменай уяўлення і адносін да ляснога фонду ў галовах людзей.

Шырокае поле дзейнасці па САЗ

У адрозненні ад папярэдніх пытанняў, выкананне абавязкаў па рэалізацыі палажэнняў Стакгольмскай канвенцыі аб стойкіх арганічных забруджвальніках (САЗ) у Беларусі не ўсё так дрэнна. У перыяд з 2007 году па 2010 год быў рэалізаваны першы Нацыянальны план, у межах якога былі праведзены важныя мерапрыемствы па пераўпакоўцы непрыдатных пестыцыдаў, ліквідацыі Гершонскага захавання непрыдатных пестыцыдаў у Брэстскай вобласці, а таксама ўдасканаленню нарматыўна-прававой базы.  Асноўныя накірункі дзейнасці па рэалізацыі другога Нацыянальнага плану засталіся тымі ж: развіццё нацыянальнай сістэмы маніторынгу САЗ, маніторынг навакольнага асяроддзя і здароўя насельніцтва, стварэнне аб'ектаў па абясшкоджванню небяспечных адходаў, у тым ліку САЗ, удасканаленне сістэмы ківарання і г.д. Вялікі аб'ём работы быў праведзены па фарміраванню адзінай базы даных па САЗ.

Аднак, нягледзячы на ўсе станоўчыя зрухі ў плане выканання Стакгольмскай канвенцыі, існуе вялікая праблема, якая звязана з неўменнем прадпрыемстваў вызначаць новыя рэчывы, прычынай гэтаму з'яўляецца адсутнасць абсталявання і праблема імпарту, калі вытворцы і мытневы камітэт не кантралююць гэтыя рэчывы.

Па меркаванню Вольгі Уладзіміраўны Сазонавай, сітуацыя можа кардынальным чынам змяніцца, так як Расія далучылася да Канвенцыі па САЗ і ў межах мытневага саюзу будзе прасцей ажыццяўляцца кантроль. Гэта з'яўляецца выжным момантам, бо пералікі рэгулюемых небяспечных адходаў, пералікі тавараў, якія рэгулююцца ў межах нетарыфнага рэгулявання адзіны для трох краін.

На прыканцы пасяджэння члены савету вельмі хутка прабегліся па прапановах унясення змяненняў і дапаўненняў у пастанову Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя аб грамадскім каардынацыйным экалагічным савеце. Сфармуляваныя прапановы былі накіраваны ў Орхускій цэнтр, сабраўшымся на паседжанні заставалася толькі вызначыцца пра парадак унясення прапаноў і перыяд іх абмеркавання. Агульнымі намаганнямі быў вызначаны перыяд да канца жніўня, калі можна будзе падаць свае прапановы і заўвагі.

Падрыхтавала Хрысціна Чарняўская.



Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение