07 Июнь 2013

Падведзеныя вынікі фотаконкурса “Эка-вандроўка па Гародні”

cgufdbdb

У межах акцыі па прыборцы берагоў ракі Котры, адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу, арганізаванага "Тваім стылем", Орхускім цэнтрам г. Гродна, Таварыствам "Зялёная сетка" і Абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Узнагароджанне праходзіла ў сядзібе Орхускага цэнтра, па вул. Савецкай 23.

000xfhmkxdtyk

У намінацыі "Турбуе кожнага" перамагла Ірына Новік з серыяй "Пралескі". У гэтай намінацыі мы атрымалі найбольш заяў на ўдзел і выбар быў даволі складаны.

000get img

000get img2

000get img3

00get img4

 

У намінацыі "Эка-ідэя" пераможцам абраны здымак Людмілы Лебедзь, зроблены ў парку ля Дэлі (Індыя). На ім выяўленыя скульптуры са смецця.

000get img5

 

У намінацыі "Aдчуваеш розніцу" перамог Анатоль Брусевіч. Ён даслаў на конкурс параўнанне вадаёмаў Гданьска і Ліды.

000get img6

000get img7

 

У намінацыі "Мой падарунак планеце" арганізатары вырашылі ўзнагародзіць Ігара Пастухова, які даслаў серыю здымкаў з моладзевай акцыі па прыборцы мясцін у заказніцу "Сарачанскія азёры".

000get img9

000get img8

000get img15

 

Аднак галоўны прыз ад "Зялёнай сеткі" (спонсара гэтай намінацыі) так і не быў уручаны: прадстаўнічка таварыства ў Гродне палічыла дасланыя працы роўнымі. Таму ўсе асобы, хто даслаў фота ў гэтую катэгорыю, атрымаюць падарункі на памяць.

000get img10

 

У намінацыю "Эка-Instagram" прац пададзена не было.

За прыз чытачоў "Твайго стылю" разгарнулася сапраўдная барацьба. І толькі на адзін голас абыйшоў бліжэйшага канкурэнта здымак Валеры Руселіка.

000get img11

 

 "Выбар рэдакцыі" быў таксама даволі складаным, бо цікавых і прыгожых здымкаў хапала. Толькі за дзень да ўзнагароджання рэдакцыя вырашыла, што прыз ад яе атрымае Дзмітрый Герасімчык.

000get img12

000get img13

 

Пераможцаў конкурсу абіралі Орхускі цэнтр, Абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, рэдакцыя "Твайго стылю" ды вядомы гарадзенскі фатограф Аляксандр Саенка.

000get img14

Віншуем усіх пераможцаў! З тымі, хто не прысутнічаў на ўзнагароджанні, мы ў хуткім часе звяжамся, каб перадаць прызы.

Источник: www.t-styl.info



Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение