17 Март 2013

Дзясяткі вёсак застаюцца адрэзанымі, няма пад’езду транспарту, падвозу прадуктаў

Haver-NN
З-за снегавога шторму, што абрынуўся на Беларусь у пятніцу, многія вёскі, застаюцца адрэзанымі ад транспартных камунікацый. На дарогах кінуты транспарт.

Як паведамляюць чытачы, у Крупскім раёне на некаторых фермах кароў не кормяць трэці дзень — тэхніка не можа да іх дабрацца. Асабліва моцна заблакаваныя павароты дарог ля яраў, дзе снегу насыпала найболей.
Заўтра да школ у вёсках не змогуць дабрацца дзяці.

Так, у вёску Клён Крупскага раёна хлеб прывозілі апошні раз у чацвер, дарога заблакаваная.
Стараселле, Горы, Малыя Ліпавічы (Чашніцкі раён) - заблакаваны транспартны рух, паведамляюць чытачы НН.
Стараселле, Горы, Малыя Ліпавічы -- да вёсак ужо пачысцілі, але толькі даезды, пакуль самі вёскі не чысцяць.


Патэлефануйце бабулям-дзядулям, дзядзькам, сваякам і лакальна ўдакладняйце сітуацыю ў іх рэгіёнах.

***

Бярэзіна: аўтобусы не ходзяць і зараз. Бабулек раскопвалі суседзі. Учора ў вёску не трапіла хуткая - дактары ішлі пешкі.
Хацюхова (Крупскі раён) - заблакавана дарога, спрабуюць ачысціць сіламі калгаснай тэхнікі, але пакуль не ўдаецца.
Хуткая не даехала ў вёску Лешніца (Бярэзінскі раён).
Крэстопаўшчына (Крупскі раён) -- цялят не кармілі два дні, тэхніка не можа прабіцца да фермы. Калгаснікі спрабуюць уручную адкапацца.
Гэтыя звесткі можна перадаваць у падраздзяленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і дарожныя службы.

***

Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС:
Цэнтр аператыўнага кіравання: (+375 162) 42-73-84,
Віцебскае абласное ўпраўленне МНС.
Цэнтр аператыўнага кіравання: (+375 212) 47-40-95.
Гомельскае абласное ўпраўленне МНС.
Цэнтр аператыўнага кіравання: (+375 232) 71-10-18.
Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС.
Цэнтр аператыўнага кіравання: (+375 152) 43-35-53.
Мінскае абласное ўпраўленне МНС.
Цэнтр аператыўнага кіравання: (+375 17) 246-74-00.
Магілеўскае абласное ўпраўленне МНС
Цэнтр аператыўнага кіравання (+375 222) 31-11-63.

Крыніца - "Наша ніва" 



Комментарии   

 
0 # Дзясяткі вёсак застаюцца адрэзанымі, няма пад’езду транспарту, падвозу прадуктаўKosta 2013-03-18 13:39
а всё потому, что повырубали вокруг дорог деревья и кусты. Думаю, можно было бы отдельную статью об этом написать и провести типа расследование и показать им - заказчикам рубок - какую проблему они создали для всех граждан.
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 

Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение