cgufdbdb

У межах акцыі па прыборцы берагоў ракі Котры, адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу, арганізаванага "Тваім стылем", Орхускім цэнтрам г. Гродна, Таварыствам "Зялёная сетка" і Абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Узнагароджанне праходзіла ў сядзібе Орхускага цэнтра, па вул. Савецкай 23.

000xfhmkxdtyk

У намінацыі "Турбуе кожнага" перамагла Ірына Новік з серыяй "Пралескі". У гэтай намінацыі мы атрымалі найбольш заяў на ўдзел і выбар быў даволі складаны.

000get img

000get img2

000get img3

00get img4

 

У намінацыі "Эка-ідэя" пераможцам абраны здымак Людмілы Лебедзь, зроблены ў парку ля Дэлі (Індыя). На ім выяўленыя скульптуры са смецця.

000get img5

 

У намінацыі "Aдчуваеш розніцу" перамог Анатоль Брусевіч. Ён даслаў на конкурс параўнанне вадаёмаў Гданьска і Ліды.

000get img6

000get img7

 

У намінацыі "Мой падарунак планеце" арганізатары вырашылі ўзнагародзіць Ігара Пастухова, які даслаў серыю здымкаў з моладзевай акцыі па прыборцы мясцін у заказніцу "Сарачанскія азёры".

000get img9

000get img8

000get img15

 

Аднак галоўны прыз ад "Зялёнай сеткі" (спонсара гэтай намінацыі) так і не быў уручаны: прадстаўнічка таварыства ў Гродне палічыла дасланыя працы роўнымі. Таму ўсе асобы, хто даслаў фота ў гэтую катэгорыю, атрымаюць падарункі на памяць.

000get img10

 

У намінацыю "Эка-Instagram" прац пададзена не было.

За прыз чытачоў "Твайго стылю" разгарнулася сапраўдная барацьба. І толькі на адзін голас абыйшоў бліжэйшага канкурэнта здымак Валеры Руселіка.

000get img11

 

 "Выбар рэдакцыі" быў таксама даволі складаным, бо цікавых і прыгожых здымкаў хапала. Толькі за дзень да ўзнагароджання рэдакцыя вырашыла, што прыз ад яе атрымае Дзмітрый Герасімчык.

000get img12

000get img13

 

Пераможцаў конкурсу абіралі Орхускі цэнтр, Абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, рэдакцыя "Твайго стылю" ды вядомы гарадзенскі фатограф Аляксандр Саенка.

000get img14

Віншуем усіх пераможцаў! З тымі, хто не прысутнічаў на ўзнагароджанні, мы ў хуткім часе звяжамся, каб перадаць прызы.

Источник: www.t-styl.info

Опубликовано в Человек и природа

00MG 2447-5

Всемирный день охраны окружающей среды «Зеленый Гродно» провел в составе большой команды экологов-общественников, журналистов гродненских СМИ, Орхусского центра Гродно и студентов на берегах речки Котры. Конечно, не в целях легкой летней прогулки, а с граблями и пакетами в руках, собирая мусор на прибрежных территориях.

День  эколога начался со встречи   в   Орхусском   центре  на  ул.  Советской,  где  состоялась презентация  его  и деятельности проекта ЕС/ПРООН в области окружающей среды  в  Республике Беларусь. После официальной части были награждены победители  фотоконкурса   «Экавандроука  па  Гароднi»,  который  был организован товариществом  «Зеленая  сеть»,  интернет-ресурсом  «Твой стыль», Орхусским центром г. Гродно (в рамках проекта ЕС/ПРООН)  и  Гродненским областным комитетом природных ресурсов и охраны окружающей среды.

Уборка проходила вдоль берегов, вокруг сельского кладбища, возле аутентичной бани. Мусора, к слову, было не много, что делает честь местным жителям.

00MG 2372-2

После того, как трактор увез полиэтиленовые мешки с «трофеями», для участников акции головочанский фольклорный ансамбль спел несколько белорусских песен.

Больше фотографий смотрите в галерее сайта.

Источник: www.greengrodno.info

Опубликовано в Последние новости

Grodn
Пра гэта паведамілі ў Гродненскім абласным упраўленні па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліва-энергетычных рэсурсаў.  Дарэчы, столькі энергіі спажывае адна сярэдняя школа за год.

У Гродне падчас правядзення акцыі "Гадзіна Зямлі" падсветку сваіх будынкаў пагасілі такія прадпрыемствы як "Гродна Азот", "Гроднаэнерга", "Хлебазавод" і іншыя. Цалкам была адключаная падсветка на будынках аблвыканкама і гарвыканкама, Палаца культуры тэкстыльшчыкаў і драмтэатра. Таксама адключылі падсветку экрана на Савецкай плошчы.

Як удалося высветліць на прадпрыемстве "Горсвет", у падтрымку акцыі была выключаная толькі падсветка экрана, сам жа экран знаходзіўся ў працоўным рэжыме. Звычайна экран працуе кругласуткава. Гэта звязана з яго тэхнічнай эксплуатцыяй: экран павінен быць заўсёды ўключаны, у іншым выпадку, калі яго пастаянна выключаць, ён сапсуецца.

У Мінску падчас акцыі традыцыйна пагасла Нацыянальная бібліятэка, падсведку адключылі сотні адміністрацыйных будынкаў, офісаў і крамаў. Таксама ўдзел у акцыі прынялі буйныя кампаніі. Напрыклад, кампанія МТС адключыла падсведку сваіх цэнтраў абслугоўвання. Акрамя таго ўсім наведвальнікам галоўнага офіса кампаніі бясплатна раздавалі энергазберагальныя лямпачкі.

У Брэсце  акцыю падтрымалі раварысты, а на пляцоўцы каля ЦУМа адбылося традыцыйнае фаер-шоў.

На пытанне, чаму не адбылося масавага гуляння ў Гродне, адказала ўдзельніца таварыства "Зялёная сетка" Юлія Каляда.

- З нашага боку мы  ніколі не планавалі правядзенне масавага мерапрыемства, прысвечанага Гадзіне Зямлі, як гэта робіцца ў некаторых гарадах. Калі мы кажам пра ахову прыроды і энергазберажэнне, хочацца быць максімальна праўдзівымі і не забруджваць асяроддзе кітайскімі ліхтарыкамі, знічкамі, балонікамі.  З года ў год мы робім акцэнт на інфармаванні гарадзенцаў: праводзім прэзентацыі, распаўсюджваем плакаты, рассылаем прэс-рэлізы па сродках інфармацыі. Наша задача распавесці пра эканомію і беражлівыя адносіны да рэсурсаў як мага большай колькасці людзей.

Інфармацыйныя мерапрыемствы праводзілі і ў навучальных установах. Так, педагогі Гродзенскага абласнога эколага-біялагічнага цэнтра дзяцей і моладзі праводзілі інфармацыйныя гадзіны, дзе расказвалі навучэнцам пра змены клімата і ахову прыродных рэсурсаў. Таксама супрацоўнікі цэнтра праінфармавалі ўсе школы горада і вобласці пра акцыю і заклікалі іх удзельнічаць у мерапрыемстве.

З нагоды акцыі Цэнтр экалагічных рашэнняў прапанаваў школам краіны прыняць удзел у конкурсе "Паляванне на зялёны кадр". З Гарадзеншчыны ў ім прынялі ўдзел: базавая каманда "Gold fish" СШ №3 г. Слонім, каманды "Экалайфікі" і "Школазаўрыкі"  Квасоўскай СШ, гарадзенскія Ліцэй № 1 і школа № 14 г.

Не паспела прайсці Гадзіна Зямлі ў гэтым годзе, як экаактывісты пачынаюць думаць пра наступную:

- Для нас вельмі важна, каб з кожным годам да акцыі далучалася ўсё больш гарадзенцаў.  Каб яны не проста шукалі ў ёй эканамічную карысць, а зразумелі яе сімвалізм. Таму мы абавязкова будзем пашыраць сферу сваёй дзейнасці, працуючы і з мясцовымі ўладамі, і з прадпрыемствамі, і з дзецьмі, і з падлеткамі, — кажа Юля Каляда.

Некаторыя гарадзенцы выказваюць меркаванне, што з мэтай энергазберажэння падсветку адміністрацыйных будынкаў варта зусім выключыць, а не толькі ў Гадзіну Зямлі. Якім чынам будзе эканоміць Гродна ў Год беражлівасці распавёў намеснік начальніка па інфармацыйнай і аналітычнай рабоце Гродзенскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем топліўна-энергетычных рэсурсаў Андрэй Мінько:

- Ёсць цэлая праграма па энергазберажэнню па Гродзенскай вобласці, рэалізацыя якой, мяркуецца, дазволіць зэканоміць 200 тыс. тон умоўнага паліва. Самае грандыёзнае мерапрыемства ў рамках дадзенай праграмы — будаўніцтва газавай турбіны на ТЭЦ-2 магутнасцю ў 121,7 МВт, якое дазволіць зэканоміць амаль палову заяўленай лічбы (90 тыс.тон); замяшчэнне імпарту газа дазволіць зэканоміць да 25,1% умоўнага паліва; будзе працягвацца эксплуатацыя ГЭС, а таксама будуць праводзіцца розныя мерапрыемствы па энэргазберажэнню у бюджэтнай сферы і ЖКХ.

Па інфармацыі ўпраўлення, тэхнічных непаладак на электрастанцыях у час правядзення акцыі ў Гродна зафіксавана не было.

Інга Сакута для Зялёнага Гродна

Опубликовано в Климат

Акцыю, прымеркаваную да двухгоддзя грамадскага аб'яднання абароны жывёл "Адданае сэрца", зладзіць начны клуб "ALPHA CENTAURI". Мерапрыемства адбудзецца 21 сакавіка.

За час існавання аб'яднання, абаронцамі жывёл была аказана дапамога і знойдзены гаспадары для амаль што чатырохсот жывёлінак. Частка грашовых сродкаў, што будзе выручана падчас гэтай дабрачыннай вечарыны, пойдуць на лекі, корм ды іншыя неабходныя рэчы для беспрытульных чацвераногіх.

Як абяцаюць арганізатары, акрамя вясёлага адпачынку, сярод наведвальнікаў дадзенага мерапрыемства будзе разыграны сапраўдны аўтограф вядомага брытанскага спевака – сэра Элтана Джона, які да таго ж з'яўляецца актыўным абаронцам жывёл.

Наталля, арганізатарка вечарыны, валанцёрка ГГААЖ "Адданае сэрца":

"Мы – маладая арганізацыя, у складзе якой прагрэсіўная і сучасная моладзь, якой не чужая вясялосць ды цікавае правядзенне часу. Таму і вырашылі адзначыць гадавіну сваёй арганізацыі наведваннем дыскатэкі, куды шчыра запрашаем далучыцца і ўсіх жадаючых!

Дабрачыннасць – гэта не толькі непасрэдны дагляд за жывёламі; нават вось такім чынам, весела і натхняльна, кожны чалавек зможа далучыцца да дабрачыннага руху, зрабіць свой узнёсак на карысць горада".

Вечарына пачнецца ў 21.00 па адрасе: г. Гродна, вул. Санаторная, 1.

Опубликовано в Домашние питомцы

Амаль паўгода ў нашым горадзе афіцыйна існуе Орхускі цэнтр. За гэты час яго спецыялісты атрымалі 41 зварот ад грамадзян і юрыдычных асоб. Многа ці мала гэта – казаць пакуль цяжка.

Цэнтр знаходзіцца яшчэ толькі ў пачатку свайго развіцця. Аднак ужо зараз праведзена шмат сустрэч з навучэнцамі школ, бібліятэкарамі ды студэнтамі. У часе сустрэч расказваецца пра экалагічныя праблемы горада і краіны.

Аб наяўнасці праблем кажуць тыя самыя 41 зварот. Што ж хвалюе гродзенцаў?

Напрыклад, вырубка дрэваў у горадзе. Тэма гэта зараз вельмі актуальная і балючая для гараджан. Спецыялісты Орхускага цэнтра разам з гарадской інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прымалі ўдзел у аглядзе дрэў, што мелі быць спілаваныя яшчэ на пачатку зімы.

Дзякуючы зладжанай працы цэнтра, інспекцыі і мясцовых актывістаў, рашэнне перагледзелі, каб дачакацца вегетатыўнага перыяду. Трэба гэта для таго, каб правільна ацаніць стан зялёных насаджэнняў. І ўжо пасля такой ацэнкі нешта рабіць.

Менавіта сумесная праца ў сферы экалагічнай бяспекі дае найбольшыя вынікі. Аб гэтым казалі спецыялісты цэнтра на сустрэчы з журналістамі ў апошні дзень зімы.

"Кожны чалавек мае права на бяспечнае ассяродзе, у тым ліку экалагічнае. На жаль, людзі часта не ведаюць, што ім рабіць у пэўнай сітуацыі. Для таго, каб інфармаваць насельніцтва, дапамагаць разбірацца ў прававых дакументах, створаны Орхускі цэнтр", – зазаначыла тэматычная каардынатарка праекта ЕС/ААН  "Садзейнічанне развіццю ўсёабдымнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь" па пытаннях экалагічнай асветы Наталля Губская.

"Беларусь далучылася да Орхускай канвенцыі, афіцыйная назва якой: "Аб доступе да інфармацыі, удзеле грамадскасці ў прыняцці рашэнняў і доступе да правасуддзя па пытаннях навакольнага асяроддзя" ў 2001 годзе. З гэтага часу краіна ўзяла на сябе пэўныя абавязкі, якія імкнецца выконваць. Але, справа ў тым, што без падтрымкі грамадскасці зрабіць працу ў галіне аховы навакольнага асяроддзя вельмі цяжка".

Сапраўды, спецыялісты-экалогі не заўсёды могуць убачыць нейкую лакальную праблему. Для гэтага вельмі важна дапамога мясцовых жыхароў. Орхускі цэнтр створаны для таго, каб даносіць да мясцовых улад тое, што хвалюе жыхароў не толькі Гродна, але і маленькіх мястэчак вобласці.

І наадварот – сярод задач цэнтра: інфармаванне насельніцтва, тлумачэнне законаў, абавязкаў і правоў грамадзян. Большую частку зваротаў у цэнтр склалі на дадзены момант просьбы аб дапамозе ў пошуку інфармацыі ды тлумачэнні нацыянальных прававых актаў.

"Правоў у людзей паводле заканадаўства ў галіне аховы прыроды вельмі шмат. Магчымасцяў – таксама. Але вельмі мала хто ведае, як імі скарыстацца і што можна рабіць", – працягвае Наталля Губская.

Аб тым, як працуе Орхускі цэнтр у Гродне, расказала яго каардынатарка Іаланта Рамановіч:

"Галоўная мэта стварэння цэнтра ў нашым горадзе – садзейнічанне рэалізацыі палажэнняў Орхускай канвенцыі. Любы жадаючы можа прыйсці да нас з пытаннямі. Мы адкрытыя для новых ініцыятыў і прапаноў у галіне экалогіі.

Мы не заўсёды можам даведацца пра праблемы самі. Таму нам патрэбна дапамога грамадскасці, каб разам рабіць нешта эфектыўнае і патрэбнае нам самім, мясцовым жыхарам".

Вольга Камягіна, Твой стыль

Крынiца фота

Опубликовано в Орхусская конвенция
Понедельник, 25 Февраль 2013 12:27

Вярдыкт: нябесныя ліхтарыкі небяспечныя!

nebesnye-fonariki-grodno-2.jpgТрадыцыя запускаць нябесныя ліхтарыкі на Дзень закаханых для Беларусі ўжо не новая. У Гродне яна святкуецца трэці год запар. Але, разам з прыемнымі эмоцыямі і ўражаннямі, гэтая традыцыя мае свае адмоўныя моманты. Пасля падобных акцый ліхтарыкі пераўтвараюцца ў смецце, якое застаецца на зямлі, вісіць на дрэвах і кустах. Не дзіва, што сярод гарадзенцаў знайшліся неабыякавыя да гэтай сітуацыі людзі.

Убачыўшы на свае вочы чырвоныя анучы на дрэвах у Каложскім парку, я вырашыла спраўдзіць, ці можа гэтае смецце нанесці шкоду навакольнаму асяроддзю.

Крынiца фота

А менавіта, мяне зацікавіў матэрыял, з якога вырабляюцца нябесныя ліхтарыкі. Прадаўцы ўсіх інтэрнэт-крамаў запэўніваюць спажыўцоў у абсалютнай экалагічнасці ліхтарыкаў. Як правіла, ролю апорнай канструкцыі нябесных ліхтарыкаў выконвае лёгкі драўляны каркас, звычайна бамбукавы. У ніжняй яго частцы знаходзіцца гарэлка, замацаваная на тонкім дроце. Традыцыйная гарэлка вырабляецца з кавалачка бавоўны, прапітанага воскам, альбо з порыстай паперы, прапітанай вадкасцю, якая лёгка запальваецца. У сучасных ліхтарыках гарэлку часам робяць з гаручых палімераў. Купал вырабляецца з рысавай паперы з дадаваннем тутавага дрэва. Паперу, як правіла, прамакаюць спецыяльным негаручым рэчывам, каб яна не загаралася.

Аднак, сярод гэтай інфармацыі я не знайшла адказу на пытанне, што рабіць са смеццем, у якое пераўтвараюцца ліхтарыкі пасля масавага запуску. Каб неяк праясніць сітуацыю з Каложскім паркам, я звярнулася ў Гродзенскую гарадскую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Там мне сказалі, што з імі ніхто не ўзгадняў правядзенне акцыі і што адказнасць за уборку пасля масавых мерапрыемстваў нясуць камунальныя службы і санстанцыя. Таксама, ў інспекцыі дадалі, што на нарадзе ў гарвыканкаме абмяркоўвалася пытанне аб уборцы Каложскага парку, які зараз мае не вельмі прывабны выгляд.

Аднак, калі праз тыдзень я зноўку наведалася ў парк, чырвоныя анучы яшчэ віселі на дрэвах.

chyrvonyja-anuchy.jpg

Фота аўтара

Разам з тым, адзін з арганізатараў акцыі "Крылы кахання" Раман Талалуеў не лічыць масавы запуск ліхтарыкаў вялікай экалагічнай праблемай:

– Ліхтарыкі зробленыя з экалагічных матэрыялаў і літаральна праз некалькі дзён пад уздзеяннем ападкаў яны раствараюцца. Што тычыцца тых, якія валяліся на зямлі, канечне, непрыемна, што большасць людзей сышла і не прыбрала за сабою, але некалькі чалавек, у тым ліку і я, разам з камунальнымі службамі прыбралі за сабою. Я разумею, што смецце – гэта ў нейкім сэнсе індыкатар культуры, але я не памятаю ні аднаго мерапрыемства, пасля якога не заставалася б смецця.

Ці могуць адходы ад ліхтарыкаў нанесці шкоду навакольнаму асяроддзю? За адказам на гэтае пытанне я звярнулася ў Грамадскі інфармацыйны цэнтр па пытаннях адходаў і хімічнай бяспекі ў Беларусі:

–  Не скажу, што нябесныя ліхтарыкі цалкам бяспечныя для навакольнага асяроддзя, – кажа адзін з экспертаў цэнтра i праграмны дырэктар Цэнтра экалагiчных рашэнняў Яўген Лабанаў. – Але  падазраю, што рэчывы, якімі апрацоўваюць паперу ліхтарыка супраць запальвання, могуць быць таксічнымі. Таму, калі ліхтарык распадаецца пад уплывам ападкаў, то гэтыя рэчывы могуць нашкодзіць навакольнаму асяроддзю. Але маштаб не такі, каб казаць, што гэта будзе вялікая шкода.

Калі з экалагічным пытаннем усё зразумела, то як быць з пажарнай бяспекай. Наколькі небяспечныя масавыя запускі ліхтарыкаў з гэтага пункту гледжання? У прэс-службе Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС адказалі так:

– Правядзенне масавых мерапрыемстваў, якія звязаныя з агнём, знаходзіцца заўсёды на адмысловым кантролі пажарнай службы і адпаведна інструктуюцца. Не выпадае казаць ў дадзеным выпадку пра абсалютную бяспеку, як і не можам быць на сто працэнтаў упэўненыя, што чалавек з цыгарэтай у руцэ не стане прычынай пажаранебяспечнай сітуацыі. Канечне, летам гэта можа быць больш небяспечным, але не зімою, калі навокал мокра і сыра. Запуск ліхтарыкаў – гэта пакуль новае захапленне, таму на дадзеным этапе абмяркоўваецца пытанне, як правільна карыстацца гэтымі ліхтарыкамі, выпрацоўваюцца меры і патрабаванні, якія дапамогуць мінімізаваць пажарную небяспеку пры выкарыстанні ліхтарыкаў.

Аднак пэўныя правілы па эксплуатацыі ўсё ж такі ёсць. Нябесныя ліхтарыкі нельга запускаць у непасрэднай блізкасці ад аэрапортаў і пажаранебяспечных будынкаў. Каб пазбегнуць узгаранняў, нельга запускаць ліхтарыкі ў ветранае надвор'е.

Дарэчы, запуск нябесных ліхтарыкаў забаронены ў многіх дзяржавах. Металічны каркас ліхтарыкаў, якія падаюць, прыводзіць да гібелі хатняй жывёлы, якая з'ядае дрот разам з сенам, сабакі на прагулцы раняць дротам лапы. Свечкі, якія не паспелі пагаснуць перад прызямленнем, падпальваюць саламяныя дахі і нават знішчаюць цэлыя палі. Вядомыя нават выпадкі спынення працы электрастанцыі і ўзнікнення пажару ў жылым доме, які прывёў да гібелі людзей.

Такім чынам, нябесныя ліхтарыкі могуць нанесці шкоду навакольнаму асяроддзю, калі іх выкарыстоўваць не ў адпаведнасці з правіламі. А тым, хто незадаволены каляровымі анучамі-пацеркамі на дрэвах, давядзецца пацярпець, прынамсі, да той пары, пакуль не пайдуць дажджы.

Інга Сакута, для Беларусскага зялёнага парата

Крынiца фота

Опубликовано в Управление отходами

budz-u-trecim-konkurs.jpgВторую неделю идёт голосование в рамках конкурса «Будзь у Трэцім!». Гродненские эко-активисты и велосипедисты, громко заявившие о себе в 2012 году, не остались в стороне и на этот раз.

Конкурс «Будзь у Трэцім!» проводится в семи номинациях. Победителей определит профессиональное жюри, в состав которого вошли эксперты из Беларуси, Украины, Польши и Германии.

В рамках конкурса организаторы предусмотрели и народное голосование, дающее право каждому из вас сделать свой выбор по каждой номинации. Победителем станет конкурсант, набравший максимальное количество голосов.

Каким образом между собой разделят призы зрительских симпатий гродненские велосипедисты и экологи, теперь зависит только от вас!

В номинации  «Сохранение культурного и исторического наследия» представлена велосипедная инициативная группа «Кола раварыстаў-вандроўнікаў (маршрут Шляхамі Карскага)».

Номинация «Экология и охрана окружающей среды» будет для вас сложнейшей, ведь каждый участник достоин голоса «зелёного» друга: «Зелёная карта Гродно», «Акция «Сделаем!», ДДУ «Лидский районный экологический центр детей и молодёжи», фотоклуб «Гармония» (д.Орля).

В номинации «Интернет-прорыв года» представлены сайты, о которых мы писали уже не раз: «Интерактивная карта велопарковок», «Зеленый Гродно».

Среди «Лучших кампаний по отстаиванию и продвижению интересов общественности» экологи представили кампанию по защите деревьев в Гродно от вырубки, а велосипедисты – «Форум велоактивистов Беларуси» и информационную кампанию «Обеспечь себе парковку».

Возможно, для многих это неожиданно, но тема защиты белорусских болот нашла свое место в номинации «Лучший творческий проект». И в этот раз вам придется оценить, является ли «Экалагічна-творчая імпрэза "Балоты будуць жыць!"» более творческой по сравнению с другими конкурсантами.

Отдать свой голос вы можете на странице для голосования конкурса «Будзь у Трэцім!». Также учитываются голоса пользователей социальных сетей: ВКонтакте и Facebook, не забывайте ставить галочки и лайки.

По условиям конкурса, комментарий одобрения деятельности конкурсанта добавит ему еще 2 голоса.

Голосование длится до 3 марта.

Награждение победителей состоится в марте на торжественном мероприятии, где каждый участник конкурса сможет презентовать себя и свою деятельность.

Конкурс  «Будзь у Трэцім!» проводится общественным объединением «Центр«Третий Сектор» (Гродно). Целью конкурса является популяризация деятельности общественных организаций, инициатив и активистов Гродненщины, которые вносят большой вклад в решение местных вопросов.

По информации Greengrodno.info

Опубликовано в Конкурсы и гранты
Понедельник, 18 Февраль 2013 07:02

Фонарики небесные... или мусорные?

musornye-fonariki.jpgНе у всех гродненцев остались позитивные впечатления от акции в честь Дня влюбленных. Организаторы акции не первый год приглашают молодежь в центр города, чтобы запустить в небо китайские фонарики.

На следующий день разноцветные лохмотья уже можно было увидеть на деревьях в Коложком парке. По словам очевидца фонариков было немало и на земле, но дворники уже убрали те, до которых смогли дотянуться, о чем можно было судить по содержимому урн.

Мнение читателей блога s13 по этому поводу разделились: кто-то уверен, что скоро от фонариков ничего не останется из ветра и дождя, а кто-то все же считает данную акцию не экологичной:

«Хм, а они разве не бумажные? от первого дождя в кашу не превратится?».

«Все фонарики, с которыми сталкивался были бумажные с деревянным каркасом, а это биоматериалы».

«Меня больше волнует, что эта фигня может залететь на балкон и пожечь имущество».

«Ветер и дождь доделают своё дело, не пластиковые же бутылки запускали».

«А вы на советской бы глянули, что осталось после них. я пришёл футбол посмотреть, а там вся площадь в мусоре».

«Акция прикольная, только надо и убирать за собой. А то так наш красивый город можно быстро загадить...».

Greengrodno.info

Источник фото

Опубликовано в Управление отходами

calko-tboИмеющие вопросы к Министру природных ресурсов и охраны окружающей среды, а также те, кого беспокоит тема вывоза ТБО смогут удовлетворить свой интерес 15 и 16 февраля.

15 февраля. пятница, с 11.00 до 13.00 в Гродненском городском исполнительном комитете: (пл.Ленина, 2/1) проведет личный прием граждан и представителей юридических лиц Министр природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь Цалко Владимир Григорьевич.

Предварительная запись осуществляется с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по тел.: 72 04 71, 77 29 04.

16 февраля, суббота, с 14.00 до 17.00 пройдёт прямая линия телефонной связи с населением «Об оказании вывоза твердых коммунальных отходов» (тел. 96-41-58, ГГУПП «Спецавтохозяйство»).

По сообщению сайта Гродненского Горисполкома

Источник фото

Опубликовано в Управление отходами

vyrubka-dereviev2.jpgЗдесь, по их словам, образовались «настоящие джунгли». Свою точку зрения может высказать любой желающий до 4 февраля. В Гродно мнением горожан не интересовались почти год.Общественные слушания по сносу деревьев вошли в нашу жизнь сравнительно недавно (в конце 2011 года вступило в силу постановление Совмина), но так и не смогли прижиться. «Вечёрка» не раз писала, как проходили встречи «дровосеков» и «зеленых». Конструктивного диалога между сторонами так и не получился. В результате слушания прекратились.

Конечно, сложно поверить, что в Гродно не вырубают зелень. Тогда каким образом обходят постановление? Оказывается, в документе есть лазейка: если вырубка деревьев предусмотрена проектом на строительство, слушания проводить не нужно. «Сейчас всех, кто хочет снести деревья, заставляют делать проекты. Кстати, это не дешевое удовольствие и отнимает много времени, поэтому, когда говоришь, что нужен проект, люди предпочитают сохранить деревьям жизнь», — объясняет начальник Гродненской городской инспекции охраны природы и окружающей среды Андрей Лубин.

Тем временем в Гродненском районе общественные обсуждения проводят. Об этом мы узнали из объявления на сайте райисполкома. Интересно, что высказать свое мнение предлагают в течение 14 дней (с 21 января по 4 февраля). Правда, зачем сносить такое количество деревьев, из объявления не понятно. Как нам объяснила начальник отдела архитектуры Гродненского райисполкома Валентина Горбачева, интерес городских жителей к делам района низкий, поэтому разъяснений на сайте нет. Однако, заверила собеседница, если кто-то из гродненцев пожелает узнать причину, по которой хотят снести почти полтысячи деревьев, она сама готова отвезти горожан и показать эту зелень.

Мы связались с председателем Квасовского сельского совета Виктором Гидровцом. Руководтель объяснил, где и почему предлагают сносить зеленые насаждения. Так, в деревне Огородники хотят вырубить 303 усыхающих дуплистых китайских клена с обломанными ветками. Однако планируют снести и здоровые деревья, которые «растут как попало».

«Мы хотим обновить зелень, посадить ее аккуратно, по проекту, потому что сейчас в двух деревушках образовались настоящие джунгли. Сейчас старосты деревень обходят жителей, чтобы узнать их мнение. Однако мы, как это положено, будем проводить общественные слушания в каждом местечке», — рассказывает Виктор Гидровец. По словам председателя, прежде чем был предложен снос такого количества деревьев, зелень обследовали представители районной инспекции охраны природы и специалисты лесхоза.

Предлагают спилить 47 деревьев в деревне Горны, 27 деревьев в деревне Путно, 39 деревьев в деревне Витьки и 303 дерева в деревне Огородники Гродненского района.

Если вы хотите поучаствовать в обсуждении по вопросу сноса деревьев в Гродненском районе, пишите по адресу: г. Гродно, ул. Горького, 51 или на электронную почту: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. , Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. . Подробности можно узнать по телефону 77-30-17. Сайт райисполкома — www.rik.by.

Эвика Отто, Вечерний Гродно

Источник фото

Опубликовано в Деревья в городах
Страница 1 из 6