60675 509706912418948 1812160122 n

Дабрачыннасць у нашай краіне набывае ўсё большае распаўсюджванне, новыя формы і платформы развіцця. Пра гэта сведчыць запушчаны ў канцы 2011 года дабрачынны аукцыён сустрэч "Мае сэнс", дзе кожны жадаючы ў якасці лота можа выставіць сустрэчу з сабой, а грошы, атрыманыя з аукцыёну, перадаць дзецям, якім яны неабходны.

479999 509713035751669 1306442037 n

Вось і ўчора, 5 красавіка, у Мінску адбылося адкрыццё першай дабрачыннай крамы "Калі ласка", створанай па вобразу і падабенству заходніх крам, дзе, як вядома, дабрачыннасць не праблема, а норма жыцця. На Захадзе ці ў Амерыцы лічыцца правільным, калі ты прыносіш у добрым стане непатрэбную табе рэч у дабрачынную краму і там яна знаходзіць новага гаспадара. Беларусь такі вопыт толькі набывае.

482392 509711275751845 1278205921 n

547664 509700852419554 2086873496 n

- Дабрачыннасць – гэта абсалютна натуральна, - разважае Ганна Леванкова, каардынатар праекту "Калі ласка", - нам падаецца  натуральным, калі ў цябе ёсць непатрэбныя рэчы, але яны могуць саслужыць камусьці добрую службу, то лепш перадаць таму, каму яны неабходны. Таму і нарадзілася такая ідэя стварыць дабрачынную арганізацыю.

lev

Асноўная праца праекту накіравана на збор рэчаў для арганізацый, з якімі будзе супрацоўнічаць крама, усе ж астатнія будуць выстаўлены на продаж. Грошы, атрыманыя з рэалізацыі рэчаў, пойдуць на аплату арэнды за памяшкання і падаткі, зарплату супрацоўнікам, а тое, што застанецца таксама будзе перадавацца дабрачынным арганізацыям:

- У нас ёсць дамоўленасць пра супрацоўніцтва з Беларускай асацыяцыяй дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам, яны асноўныя, хто будзе атрымоўваць падтрымку, бо працуюць па ўсёй Беларусі з сем'ямі, у якіх ёсць патрэбы, - распавядае Ганна. – Таксама мы супрацоўнічаем з Домам часовага прыбывання для асоб без пэўнага месца жыхарства г. Мінска, таксама плануецца супрацоўніцтва з "Эгідай" і магчыма будзем браць яшчэ чацвертую арганізацыю. Акрамя гэтага мы збіраемся праводзіць шэраг майстар-класаў, мерапрыемстваў, дабрачынныя канцэрты, мэтамі якіх будзе таксама збор рэчаў, але для канкрэтных арганізацый ці валанцёрскіх груп.

536939 509701745752798 1049045433 n

 

71471 509702949086011 458772113 n

554114 509706582418981 438901909 n

561309 509704319085874 1829525369 n

І ўлічваючы, што на адкрыцці людзей сабралася столькі, што яны з цяжкасць перамяшчаліся па пямяшканні і да 21.00 працягвалі ісці і ісці, ёсць надзея, што праект будзе існаваць:

- Сюды я прыйшоў, бо адкрыццё дабрачыннай крамы – гэта рэч вельмі важная, тым больш, што дзяўчынкі, каардынатары праекту, робяць гэта дзеля добрай справы, а ў нашай краіне такіх людзей мала, не кожны гатовы траціць на гэта час, людзі жадаюць забаляць грошы для сябе, а дзяўчыны гэта робяць для кагосьці, наколькі я ведаю, для дзяцей і таму трэба іх падтрымаць, - падзяліўся Дзіма Марчук, студэнт БДУ.

marc

Спіс рэчаў, якія прымае крама можна знайсці на сайце "Калі ласка"

Хрысціна Чарняўская, фота аўтара.

Опубликовано в Качество жизни

Акцыю, прымеркаваную да двухгоддзя грамадскага аб'яднання абароны жывёл "Адданае сэрца", зладзіць начны клуб "ALPHA CENTAURI". Мерапрыемства адбудзецца 21 сакавіка.

За час існавання аб'яднання, абаронцамі жывёл была аказана дапамога і знойдзены гаспадары для амаль што чатырохсот жывёлінак. Частка грашовых сродкаў, што будзе выручана падчас гэтай дабрачыннай вечарыны, пойдуць на лекі, корм ды іншыя неабходныя рэчы для беспрытульных чацвераногіх.

Як абяцаюць арганізатары, акрамя вясёлага адпачынку, сярод наведвальнікаў дадзенага мерапрыемства будзе разыграны сапраўдны аўтограф вядомага брытанскага спевака – сэра Элтана Джона, які да таго ж з'яўляецца актыўным абаронцам жывёл.

Наталля, арганізатарка вечарыны, валанцёрка ГГААЖ "Адданае сэрца":

"Мы – маладая арганізацыя, у складзе якой прагрэсіўная і сучасная моладзь, якой не чужая вясялосць ды цікавае правядзенне часу. Таму і вырашылі адзначыць гадавіну сваёй арганізацыі наведваннем дыскатэкі, куды шчыра запрашаем далучыцца і ўсіх жадаючых!

Дабрачыннасць – гэта не толькі непасрэдны дагляд за жывёламі; нават вось такім чынам, весела і натхняльна, кожны чалавек зможа далучыцца да дабрачыннага руху, зрабіць свой узнёсак на карысць горада".

Вечарына пачнецца ў 21.00 па адрасе: г. Гродна, вул. Санаторная, 1.

Опубликовано в Домашние питомцы

6 октября, в честь Всемирного дня бездомных животных, общественное объединение защиты животных «Эгида» проводит очередную благотворительную акцию «Защити и помоги!»

Опубликовано в Акции

14-го сентября мы снова собираемся в клубе Loft cafe, чтобы насладиться отличной музыкой в стиле фанк и диско. Но это не главное! Главное, то, что заплатив за вход – вы поможете животным, опекаемым Общественным объединением защиты животных «Эгида».

Опубликовано в Домашние питомцы

ООЗЖ «Эгида» совместно с PETS.BY приглашают 9 июня 2012 года на Благотворительную акцию «Быть добру!». Парк им. Челюскинцев (центральная аллея) с 13:00 до 17:00

Опубликовано в Домашние питомцы

19 февраля волонтеры ЭКОО «Неруш» посетили приют для бездомных животных ОО «Милосердие», который размещается около деревни Севрюки Барановичского района.

Опубликовано в Домашние питомцы

Весной 2011 года в Гродно появилось первое официально зарегистрированное объединение защиты животных «Преданное сердце».

Опубликовано в Домашние питомцы
Понедельник, 06 Февраль 2012 16:32

В чертогах казенного дома

В вольерах предприятия в минувшем году побывали без малого 8 тысяч братьев наших меньших. Большинство из них доставили бригады по отлову — 2.942 собаки и 2.130 кошек. Еще соответственно 1.324 и 1.462 животных привезли горожане.

Опубликовано в Домашние питомцы

Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды Беларуси приглашает всех желающих принять участие в Рождественском благотворительном экологическом аукционе, который проводится впервые в нашей стране.

Опубликовано в Акции
Суббота, 17 Декабрь 2011 13:07

Приглашение на «Зеленое Рождество»

22 декабря с 16.00 в Лицее БГУ (Ульяновская, 8 ) пройдет благотворительный праздник «Зеленое Рождество».Идея праздника – подарить старым вещам вторую жизнь и сделать оригинальный новогодний подарок из простейших подручных средств.

Опубликовано в Акции
Страница 1 из 2