22 Январь 2013

Гродзенскія абаронцы жывёл абвясцілі ў вышук забойцу сабак

bezdomnye-zhivotnye.jpgГродзенскае грамадскае аб'яднанне абароны жывёл "Адданае сэрца"  на старонцы групы Укантакце звярнулася да ўсіх неабыякавых па дапамогу ў пошуку мужчыны, які травіць выратаваных валанцёрамі бяздомных жывёл байцоўскімі сабакамі.

Паводле валанцёраў "Адданага сэрца", Міхаіл тэлефануе па абвестках пра пошук новых гаспадароў для падабраных на вуліцах Гродна жывёл.

Ёсць інфармацыя, што ён травіць безабаронных жывёл на ўчастку ў Верцялішках. Прозвішча, месца жыхарства невядомыя.

Прыкмет падазраванага таксама не падаецца, хаця, па словах валанцёраў, выпадкаў забойства безабаронных жывёл ужо шмат, а інфармацыя паходзіць з некалькіх крыніц.

Абаронцы жывёл просяць быць пільнымі тых, хто аддае шчанюкоў і кацянят "у добрыя рукі" на Скідзельскім рынку, па абвестках у газетах: менавіта такім чынам Міхаіл знаходзіць сваіх ахвяр.

"Адданае сэрца" будзе ўдзячнае за любую інфармацыю, якая дапаможа знайсці забойцу безабаронных жывёл.

Звяртацца можна ў суполку УКантакце альбо па тэлефонах, змешчаных там жа.

Твой стыль

Крынiца фота



Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение