22 Январь 2013

Жыхары Слоніму бароняць зялёную зону

slonim.jpgЖыхары Слоніма выступаюць супраць высечкі лесу ў ваколіцах горада. Яшчэ ў 2011 годзе мясцовыя ўлады дазволілі высекчы малады лес вакол горада побач з вуліцай Войкава для выдзялення участкаў пад будаўніцтва прывілеяванай катэгорыі нашых грамадзян, сярод якіх быў і дырэктар мясцовага лясгаса, піша сайт Праваабарончага цэнтру "Вясна".

Агульнымі намаганнямі грамадзян і грамадскасці, якія звярнуліся ў розныя інстанцыі, і ўдалося прыпыніць знішчэнне 30-гадовага лесу на плошчы да 2-х гектар. Аднак ужо ў студзені 2013 года на гэтым участку "зялёнай зоны" з'явіліся работнікі лясгаса, якія пачалі валіць дрэвы. Жыхары забілі трывогу, хоць у раённай газеце "Слонімскі веснік", органе Cлонімскага райвыканкама, змешчаны матэрыял аб тым, што дадзеныя работы запланаваны, што высечка тычыцца хворых і слабых дрэў, а лясны масіў пасля гэтага стане яшчэ лепш.

Аднак факты кажуць пра іншае. Высякаецца вельмі шмат лесу, практычна палова дрэў. Прычым высякаюцца не слабыя і хворыя, а наадварот - моцныя дрэвы. Стараннямі лесарубаў на невялікай адлегласці менш за сто метраў высечана 5 суцэльных палос шырынёй каля 5 метраў і даўжынёй да 200 метраў. Тут дрэвы знішчаны цалкам і гэта знішчэнне працягваецца. Ніхто не клеймаваў дрэвы, нідзе да пачатку работ не былі выстаўленыя слупкі з указаннем, што гэта за лес, што за працы тут праводзяцца. І толькі цяпер сталі нарыхтоўваць іх.

Старыя леснікі кажуць, што пасля такой "санітарнай" высечкі дадзены ўчастак лесу асуджаны на пагібель: слабыя пакінутыя дрэвы не вытрымаюць моцнага ветру і ўтворыцца лесапавал, а што застанецца-будзе лёгкай здабычай караедаў. Вось тады можна будзе пакінуты лес высекчы з чыстым сумленнем.

Eurobelarus.info

Источник фото



Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение