07 Август 2012

У Маладзечне засыхаюць дрэвы

На выездзе з Маладзечна ў накірунку Мінска пачалі сохнуць дрэвы. Але не ўсе - толькі з боку новага мікрараёну "Усходні". Яго пабудова распачалася яшчэ ў 2010 годзе да рэспубліканскага свята "Дажынкі".

Як расказала ананімная крыніца з сферы будаўніцтва, раней узровень глебы тут быў ніжэйшы ды багністы. Зразумела, што пры будаўнічых работах яго паднялі. Хутчэй за ўсе гэта і выклікала засыханне дрэваў.

Цяпер усе кіроўцы, што выязджаюць і заязджаюць у горад, могуць назіраць аднолькавае відовішча - з аднаго боку дарогі лісце на дрэвах амаль усё высахла. Калі ж разглядзець галінкі бліжэй, то можна заўважыць, што лісце пачынае сохнуць з самых краёў.

З пытаннем, ці могуць будаўнічыя работы быць прычынай таго, што алея сохне, мы звярнуліся да iнжэнера-дэндролага Аляксандра Лацэвіча. Ён лічыць, што на такую сітуацыю маглі ўздейнічаць некалькі фактараў:

- Па-першае, магчыма, каля дрэў былі распыленыя нейкі гербіцыды. Яны маглі папасць на лісце і такім чынам нашкодзіць дрэвам. Па-другое, канешне, нельга абысці і тое, што недалёка шло будаўніцтва. Выкажам здагадку, што воблака цэменту, азбесту або гіпсавай тынкоўкі ахутала дрэвы і так прайшло некалькі дзён без дажджу. З-за гэтага таксама маглі пасохнуць дрэвы. Нельга выключаць і такое спякотнае надвор'е гэтым летам. Але наўрад ці магло здарыцца так, што з аднаго боку дарогі сонца было настолькі бязлітасным, што высушыла лісце, а з другога - усё пакінула ў добрым стане.

Ў Інстытуце прыродакарыстання НАН Беларусі мы таксама атрымалi каментарый:

- Нельга сцвярджаць, што будаўніцтва стала асноўнай прычынай таго, што дрэвы засыхаюць. Нават каля цэментных заводаў дрэвы не гінуць за месяц. Таму, на мой погляд, гэта або нейкая хвароба, або дарожныя работы, напрыклад, кладка тратуараў, - адказвае Людміла Краўчук.

Пакуль самым праўдападобным аргументам застаецца тое, што прычына з'явы - у перабудовах да "Дажынак-2011": дрэвы з супрацьлеглага ад мікрараён "Усходні" застаюцца зялёнымі. Гэты бок дарогі перабудовы да свята не закранулі.

Усе зробленыя вывады - толькі згадкі. І каб даведацца дакладную прычыну высыхання дрэў, як лiчуць спецыялiсты, трэба правесцi спецыяльнае даследванне.

Ксенія Ельяшэвіч, TUT.BY



Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение