27 Февраль 2013

У Гомелі блакітныя елкі па-за законам

golubye-eli-gomel15 блакітных елак каля гомельскага чыгуначнага вакзала апынуліся па-за законам. На сайце адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля размешчана паведамленне пра правядзенне схода па пытанні высечкі дрэваў, якія "растуць насуперак дзейсным нормам". Грамадская актывістка Марыя Клімовіч, якая выпадкова ўбачыла гэтую абвестку, здзіўляецца незаконнаму статусу прывакзальнай расліннасці.

Марыя Клімовіч:

– Гомелю зялёных насаджэнняў вельмі не хапае. Хацелася б ведаць, якія планы ў адміністрацыі надалей. Калі яны высякуць і пасадзяць нешта лепшае, калі ласка. Але калі дрэвы будуць вынішчаныя, а замест іх будзе нешта пабудаванае, то гэта будзе вельмі дрэнна. Таму што ў Гомелі шмат транспарту, шмат будынкаў, не хапае натуральнасці і прыроднай прыгажосці.

Блакітная елка – нетыповае дрэва для беларускіх кліматычных умоваў. У сярэдзіне ХХ стагоддзя вывядзеннем адаптаванай для нашых шыротаў блакітнай елкі займаўся селекцыянер Іван Каўтуненка.

Мікола Бянько, Беларускае Радыё Рацыя

Крынiца фота



Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение