27 Апрель 2012 Автор  Інга Сакута

Ці застанецца Гродна зялёным?

Спадзявацца на гэта гарадзенцы хіба што перасталі пасля чарговых грамадскіх слуханняў па высечцы дрэваў, якія прайшлі ў канцы сакавіка.

Пасля таго, як у снежні мінулага года Гродзенскі гарвыканкам прыняў рашэнне Аб некаторых пытаннях выдалення аб'ектаў расліннага свету, размешчаных на тэрыторыі г. Гродна", у гараджан з'явілася надзея, што пераферыйныя раёны не стануць пусткамі, як галоўная плошча горада.

Першыя слуханні адбыліся ў снежнi і тычыліся высечкі дрэваў у мікрараёне Вішнявец. Тады чацвёра з сямі прысутных прагаласавалі за высечку сасновага бору, які перашкаджаў пракладванню цеплатрасы да пажарнага дэпо. Аднак гэтае рашэнне было адменена з-за невялікай колькасці ўдзельнікаў.

Якая мінімальная колькасць чалавек павінна галасаваць на слуханнях, каб рашэнне не было адменена? За адказам на гэта пытанне мы звярнуліся да начальніка Гродзенскай гарадской інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэя Лубіна: "Галасаваць можа нават адзін чалавек. Першае рашэнне давялося адмяніць і перанесці слуханні на наступны раз, бо ў працэсе правядзення былі выяўлены парушэнні: не сабраліся усе члены камісіі і галасавалі зацікаўленыя асобы".

Паўторныя слуханні па высечцы сасновага бору ў мiкрараене Вішнявец, якія прайшлі 16 сакавіка, далі добрыя вынікі – гараджане ўратавалі 41 сасну з 53 запланаваных пад высечку, а таксама 3 сасны па вуліцы Карскага.

На слуханнях, якія прайшлі ў канцы сакавіка адначасова ў чатырох раёнах горада, вырашаўся лёс 51 дрэва. Як і папярэднія разы, інфармацыя пра час і месца правядзення слуханняў з'явілася на сайце гарвыканкама за дзень да правядзення мерепрыемства.

Усе чатыры слуханні былі арганізаваныя з розніцай у адну гадзіну, а гэта значыць, што людзі, якія не жывуць у вызначыным раёне, але якіх цікавіць лёс зеляніны ў горадзе, не змаглі б патрапіць на усе мерапрыемствы. Так, у раёне "Гроднахлебпрам" слуханні прайшлі за 10 хвілін і прыняло ўдзел у іх нібыта каля 50 чалавек. Пра вынікі дадзенага мерапрыемства можна толькі здагадвацца.

Самае цікавае адбывалася падчас правядзення слуханняў каля абласной філармоніі. Мясцовыя ўлады наладзілі сапраўднае "шоў": прывезлі цэлы аўтобус апранутых па-спартыўнаму хлопцаў, відаць ПТВшнікаў, добраапранутых жанчын і некалькі неахайных з выгляду людзей сталага веку. Вядома, што большасць з іх выступалі за вырубку дрэваў. У выніку 7 дрэваў з 28 запланаваных пад высечку ўдалося выратаваць. Аднак, як і мінулыя разы, праект азелянення арганізатары так і не прадставілі, не сказалі, якія дрэвы і колькі іх будзе расці замест высечаных. Не назвалі яны і вуліц, дзе нібыта пасаджана 457 дрэваў, пра якія некалькі разоў узгадвалі.

Фото Блог Гродно s13

Масавая вырубка дрэваў у Гродна, па словах Андрэя Лубіна, начальніка Гродзенскай гарадской інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, звязана з будаўніцтвам новых аб'ектаў. Але начальнік інспекцыі запэўніў, што Гродна не застанецца без зеляніны. У бліжэйшыя выходныя плануецца высадка 192 дрэў на вуліцы Шчорса, паступова вядзецца азеляненне мiкрараена Дзевятоўка (вул. Дзяржынскага, Белыя Росы, Ліможа, Курчатава), мiкрараена Вішнявец (вул. Кабяка, пр-т Кляцкова), вулiцы Суворава і Фамічова. Высаджваюць буйнамерныя дрэвы ліставых парод, а не карлікавых, як на Савецкай плошчы.

На 2 сакавіка былі запланаваныя чацвёртыя слуханні. Аднак інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце гарвыканкама папярэдняй датай, а гэта значыць, што слуханні не праводзіліся. Такім чынам лёс 67 дрэваў на вуліцы Перамогі, якія перашкаджаюць пашырэнню дарогі, чыноўнікамі даўно вырашаны.

Цікавым з'яўляецца той факт, што гарвыканкам інфармацыю пра слуханні падае толькі на сваім сайце замест таго, каб павесіць абвестку на па'ездзе кожнага дома і крамы ў раёне, дзе праводзіцца мерапрыемства. Узнікае пытанне, колькі людзей і якога ўзросту могуць прачытаць такую абвестку і з'явіцца на слуханні. Да таго ж, слуханні праводзяцца ў будні дзень і ў працоўны час, тады, калі большасць гараджан на працы. Адказ відавочны – уладам гэта выгадна.

Наколькі грамадскасць можа уплываць на ход слуханняў і чаго не хапае для эфектыўнага ўдзелу грамадскасці ў прыняцці тагога роду рашэнняў? Каментуе экаактывістка Юля Каляда:

"На мой погляд, да абмеркаванняў не гатовыя ні мясцовая ўлада, ні сама грамадскасць. Добра, што нам удалося адстаяць ў красавіку хоць некалькі дрэваў, але ў руках заказчыка больш сродкаў, інструментаў і аргументаў "за" высечку, чым у простых людзей, якія жадаюць захаваць пакінутыя насаджэнні ў горадзе. Але спадзяюся, прыйдзе той час, калі жыхары горада сапраўды будуць уплываць на працэсы высечкі і азелянення ў Гродне.

Перш за ўсё людзям не хапае разумення таго, што іх голас можа на нешта паўплываць. Гарадзенцы прывыклі, што рашэнні заўсёды прымаліся без іх удзелу, і да іх думкі ніхто не прыслухоўваўся. Патрэбен не адзін год працы з грамадскасцю, каб людзі выйшлі з кватэры абараніць бярозу ў сваім двары. Таксама важныя прафесіяналізм і адукаванасць актывістаў, бо на абмеркаваннях трэба не проста выказваць свае эмоцыі, а разбірацца ў заканадаўстве, у экалогіі, ведаць і ўмець прапанаваць альтэрнатыўныя варыянты вырашэння пытання. І вядома, людзі павінны нарэшце зразумець, што нельга заплюшчваць вочы на высечку дрэў у парках, у дварах і ўздоўж дарог, думаючы толькі пра камфорт аўтааматараў. Бо дрэвы ў горадзе выконваюць не проста эстэтычную ролю, дрэвы – гэта лёгкія нашага горада. І калі не ім, то нам прыйдзецца ўдыхаць ўсю копаць і смог, што абавязкова адаб'ецца на нашым здароўі".

Інга Сакута, для Беларускага Зяленага Партала

Крынiца фота


Спасылкi па тэме:

Праз 20 гадоў у Гродна можа не застацца дрэваў

Гродненские чиновники проголосовали за вырубку деревьев

У Гродне адмянілі вынікі грамадскіх слуханняў

Слуханні ўратавалі частку дрэваў ад вынішчэння

За "зеленый" Гродно: как я участвовала в общественных слушаниях по вырубке деревьев

Циркачи: власти привезли целый автобус "пэтэушников" и работяг на слушания по вырубке деревьев в Гродно



Комментарии   

 
0 # Олег 2012-04-28 23:51
Не только Гродно. Прослеживается система. Несчадно рубятся придороные полосы. Запахиваются сельхозугодья непосредственно у самой проезжей части. Свинец и другие прелести вместе с продуктами питания на столе у нас обеспечен, Добавте Чернобыльские реалии-комуто охота уменшить наше население, Экономической подоплеки никакой не прослеживается. Что и кто за этим сиоит-вопрс. Тот кто подписывает с гнилой улыбкой разрешительные документы и думает,что его не коснется- ошибается-экология не политика-не тот случай-не икоснется тебя старик-коснется детей и внуков! Да на некоторых персон скорее всего рботае спецколхозик-экологичный-но только для некоторых-ребята!
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 
 
0 # Алексей 2012-04-29 11:03
Пацаны спортивные по-любому сами приехали:-) Интересуются экологией!
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 

Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение