16 Июнь 2012 Автор  Юлія Рымашэўская

Справа парку 40-годдзя Кастрычніка «не падведамасная суду»

Суд Фрунзенскага раёну вызначыў сябе як непаўнамоцны вырашаць судовую спрэчку ў справе будаўніцтва гатэля «Пекін» на месцы парку 40-годдзя Кастрычніку ў Мінску.

Пазоўнікі будуць абскарджваць гэтае рашэнне суду і маюць скардзіцца на Адміністрацыю Ленінскага раёну за выдаленне дрэў без абмеркавання з грамадскасцю і на Мінгарвыканкам за прадстаўленне тэрыторыі парка пад будаўніцтва.

Судовая паседжанне 14 чэрвеня было трэцім у разглядзе судом пазову «Аб спыненні гаспадарчай дзейнасьці, якая аказвае шкоднае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе». Падалі яго архітэктар Уладзімер Зубок, эколаг Валерый Дранчук і грамадзкае аб'яднанне «Экадом». Адказнік – замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Гатэль «Пэкін-Менск».

У часе папярэдняга паседжання высветлілася, што скарга, пададзеная на вынесенае на першым пасяджэнні суда 26 красавіка вызначэнне, не была адпраўлена судом Фрунзенскага раёна ў Мінскі гарадзкі суд.  Апроч таго, суд не задаволіў хадайніцтва аб прыпыненні гаспадарчай дзейнасці ў парку падчас разгляду справы ў судзе.

А на трэцім паседжанні суд наагул вырашыў, што, справа «не падведамасная суду», што суд неправамоцны вырашаць справу.

– Падведамасная тады каму? На гэтае пытанне пакуль адказу не маем, – распавядае юрыст Сяргей Магонаў. – Фактычна суд самаадвод узяў. Адразу было відавочна, што суд мае спусціць справу на тармазах. Але пакуль мы не маем копій гэтага рашэння суда на руках – не ведаем, як дакладна яны абгрунтавалі  гэты свой самаадвод. А абскарджваць гэтае рашэнне ў гарадскім судзе будзем у любым выпадку, – распавеў юрыст Сяргей Магонаў.

Апроч абскарджвання рашэння суду, актывісты плануюць абскарджваць выдаленне дрэваў і кустоў на тэрыторыі парку 40-годдзя Кастрычніку адміністрацыяй Ленінскага раёну Мінска.

– Там выпаў такі абавязковы элемент, як абмеркаванне з грамадскасцю, – тлумачыць юрыст. – Нацыянальнае заканадаўства да абмеркаванняў не вельмі патрабавальнае, але мы падпісалі Орхусскую канвенцыю, паводле яе гэта  цалкам неад'емная частка ў такіх рашэннях.

Другая скарга будзе накіравана супраць рашэння Мінгарвыканкаму аб прадстаўленні тэрыторыі парку ждя будаўніцтва.

З гэтым аспектам – асобны гардзіеў вузел. Паўгады таму Мінпрыроды патлумачыла сваю згоду на тое, каб прадставіць гэтую тэрыторыю пад будаўніцтва, аргументуючы, што яны «не ведалі, што гэта – парк».

Магчыма, вялікая колькасць папер адносна розных тэрытарыяльных адзінак і ўнесла сваю лепту ў лёс парку.

– Але паводле Генеральнага плану развіцця Мінску гэтая тэрыторыя азначана як парк. А паводле заканадаўства, любая гаспадарчая дзейнасць на тэрыторыі парка – забаронена. І важна яшчэ ўлічыць, што Генплан падпісаны Лукашэнкам, што, як мы ўсе разумеем, робіць дакумент вельмі сур'ёзным, – кажа Магонаў.

Скарга ў горсуд на рашэнне суда будзе накіравана цягам бліжэйшых двух тыдняў. У той жа час маюць падаць азначаныя скаргі на Адміністрацыю Ленінскага раёну і Мінгарвыканкам.

Раней у абарону парку было сабрана больш за 3500 подпісаў жыхароў Мінску. У лісце, адрасаваным кіраўніку краіны, а таксама старшыні Мінгарвыканкама, міністру аховы прыроды і амбасадару Кітая людзі прасілі перанесці гэтае будаўніцтва ў іншае месца. Зварот падпісалі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, жыхары Ленінскага раёна сталіцы, незалежныя эксперты, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі. На думку падпісантаў, гатэль «Пекін» можна перанесці на пляцоўку праз дарогу ад парка, там цяпер размешчаныя недабудаваныя карпусы завода імя Кірава.

Юлія Рымашэўская, для Беларускага Зяленага Партала

Крынiца фота


Спасылкi па тэме:

Судебное дело о вырубке деревьев в парке 40-летия Октября прекращено



Комментарии   

 
0 # fiodar 2012-06-25 15:27
лясы вакол Мінска - таксама:
x_mit.livejournal.com/
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 

Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение