17 Май 2012 Автор  Юлія Рымашэўская

На чарзе – знішчэнне парка 50-годдзя Кастрычніка

Пакуль набліжаецца другое паседжанне суду ў справе знішчэння парка 40-годдзя Кастрычніка,  атэль "Пекін"  будуецца. А да таго стала вядома, што на чарзе магчымая рэканструкцыя (чытай знішчэнне) парка 50-годдзя Кастрычніка. Калі яно адбудзецца – пад сякеру пойдзе каля 1000 дрэваў.

Разглядаць пазоў групы грамадзян да ўлад Мінску ў справе знішчэння парка 40-годдзя Кастрычніка і будаўніцтва на тым месцы  гатэля "Пекін" Суд Фрунзенскага раёну пачаў у сімвалічны для Беларусі дзень 26 красавіка, у гадавіну Чарнобыльскай трагедыі.

Калі жыхары мікрараёну, дзе секся парк, падавалі пазоў у суд, дадалі хадайніцтва аб спыненні будаўніцтва да вынікаў суду, аб спыненні высякання дрэваў і капанні катлавану. Паводле закону, суддзя мусіла ў той жа дзень хадайнітства задаволіць ці адхіліць.  Але спатрэбілася амаль 2 тыдні, каб адмовіць хадайніцтва, сфармуляваўшы матывацыю адным словам: "Немэтазгодна".  Без тлумачэнняў, чыім мэтам і з якой прычыны не адпавядае хадайніцтва спыніць будоўлю падчас суду.

З гэтай нагоды (недастатковасці слова "немэтазгодна" у якасці матывацыі адмовы ў хадайніцтве)  юрыст Сяргей Магонаў накіраваў скаргу. Апроч адказу суддзі, у матэрыялах справы ёсць тлумачэнні аднаго з адказчыкаў, "Зеленбуда".

"Натуральна, ніхто віны сваёй не прызнае. Мы, праўда, дазналіся, што спілаваныя дрэвы былі ў добрым ці задавальняючым стане. У той самы час, калі на сустрэчах з жыхарамі нас пераконвалі ў адваротным, маўляў, не дрэвы, – а труха адна. Тым часам, у Мінску досыць нядзейных вытворчасцяў і занядбаных тэрыторый, якія не спяшаюцца ні мадэрнізаваць, ні пераасвойваць", – распавёў адзін з пазоўнікаў справы Уладзімір Зубок.

Пакуль суд ды справа (у літаральным сэнсе), – парк знішчаецца, катлаван пад гатэль выкапалі, будоўля ідзе. Выглядае так, што пакуль суд падыдзе да фіналу, суб'ект пазову знікне з тэрыторыі Мінску.

"Нехта ставіцца да нашых спробаў абараніць свае правы і парк з іроніяй: маўляў, гэта бессэнсоўная справа, навошта губляць сілы, нервы і час? Але мне здаецца, гэта вельмі важна, – дайсці да апошняй судовай інстанцыі і змагацца, нягледзячы на своеасаблівае заканадаўства, нягледзячы на перадвырашанасць справы і нават нягледзячы на тое, што пакуль ідзе суд, атэль пабудуюць. Каб не сказалі потым, што мы самі прасілі", – кажа адна з жыхароў ваколіцы Ганна.

Значнасць гэтага супрацьстаяння мясцовых жыхароў інвестарам і чыноўнікам, якія тых інвестараў «прасоўваюць», падкрэслівае і эколаг Валеры Дранчук, таксама пазоўнік па справе:

«Мы імкнемся раскруціць, распрацаваць механізм абароны ў судзе нашых правоў на спрыяльнае навакольнае асяроддзе. Мы – гэта эколагі, мясцовыя жыхары, людзі, неабыякавыя да таго, дзе і пасярод якой прасторы мы жывем. Бо парк 40-годдзя Кастрычніка – далёка не першы і не адзіны асяродак, дзе на навакольнае асяроддзе адбываецца наступ агрэсіўнай гаспадаркі. Такіх ачагоў у Мінску вельмі шмат і выглядае на тое, што менш не стане".

Чарговым рызыкуе стаць Парк 50-годдзя Кастрычніка. Паводле дакладнай, але не пацверджанай пакуль афіцыйна інфармацыі, яшчэ з 2007-га года існуе Указ, паводле якога 30,6 гектараў парку ў квартале вул. Ванеева – вул. Даўгабродская  – пр. Партызанскі выключаны з тэрыторыі парку і ўлучаны ў склад грамадскай зоны шматфункцыянальнай застройкі. У 2007 годзе будоўля па нейкіх прычынах адмянілася. Але бліжэйшым часам, як стала вядома грамадскаму аб'яднанню Экадом, ёсць падставы чакаць актыўных дзеянняў.

Інфармацыя пакуль удакладняецца, але, паводле досведу, рашэнні могуць быць прынятыя, як зазвычай, за зачыненымі дзвярыма і без прадпісаных заканадаўствам грамадскіх слуханняў.

"Мы спадзяемся на падтрымку журналістаў і стварэння хвалі цікавасці да сітуацыі з паркам 50-годдзя Кастрычніка. Мы павінны дамагчыся адкрытасці такой інфармацыі і адпаведнасці дзеянняў улады – заканадаўству", – кажа адна з актывістак таварыства «Зялёная сетка» Марына Дубіна.  "Афіцыйныя запыты з нашага боку, – плюс пільны інтарэс журналістаў , ды ня толькі журналістаў, а проста зацікаўленых у нармальным наваколлі жыхароў Мінску – зараз могуць дапамагчы выратаваць парк 50-годдзя Кастрычніка".

Юлія Рымашэўская, для Беларускага Зяленага Партала

Крынiца фота


Ссылки по теме:

У мінскім парку збіраюцца высекчы каля тысячы дрэў



Комментарии   

 
0 # Саварин А. А., зоолог, г. Гомель 2012-05-21 19:00
Уничтожается не парк, а история, уничтожается разум и человечность...
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 
 
0 # Наталья Сырова 2012-05-22 16:57
Наше поколение росло при другой экологии. Сейчас дети через одного аллергики и астматики. Нечем дышать. Прмышленность, перенасыщенность автотранспортом.Если уничтожать редкие парковые зоны , то можно ставить крест на нашем будущем, которое как известно в детях. мы не тараканы и не крысы - адаптироваться к такому загрязненному воздуху врядли сумеем. А в этих парках хоть какая то возможность вдохнуть воздуха. Доблагоустраиваемся до того, что очнемся в мертвых бездушных бетонно-пластиково- стеклянных джунглях.
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 

Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение