27 Март 2013

Беларусі трэба рухацца да басейнавага прынцыпу кіравання

salman3
Кіраванне трансгранічнымі воднымі рэсурсамі (аб'ектамі) з'яўляецца актуальным пытаннем у тэме воднага супрацоўніцтва і асабліва важным для Беларусі, так як па яе тэрыторыі праходзіць водападзел паміж басейнамі Балтыйскага і Чорнага мораў.

KOrneev

Уладзімір Мікалаевіч Карнееў, начальнік Аддела воднага маніторынгу і кадастра Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства
"Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў"

Падчас работы навуковага кафэ "Воднае супрацоўніцтва ў сферы кіравання воднымі рэсурсамі і пры ацэнцы якасці паверхневых вод Беларусі", Уладзімірам Мікалаевічам Карнеевым, начальнікам Аддела воднага маніторынгу і кадастра Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў", быў прадстаўлены даклад аб сістэме кіраваня воднымі рэсурсамі басейнаў трансгранічных рэк у Беларусі.

У адрозненні ад еўрапейскіх краін, дзе прымяняецца басейнавы прынцып кіравання, у Беларусі, пакуль яшчэ ў асноўным, рэалізуецца адміністрацыйны прынцып.

Пасля  амаль 20-гадовага перапынку ў рэспубліцы аднаўляецца распрацоўка схем комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў басейнаў рэк, якія ўключаюць у сябе: характарыстыкі басейна, ацэнку экалагічнага стану, асноўныя праблемы, дэтальнае апісанне сеткі маніторынгу якасці паверхневых і падземных вод, акрамя гэтага, мэтавыя паказчыкі, што ўяўляюць з сябе неранжыраванныя па 3-м групам, згодна Воднай рамачнай дырэктыве, экалагічныя паказчыкі, а таксама эканамічныя паказчыкі і водакарыстанне. Такім чынам, схемы комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў уяўляюць сабой баланс паміж прыродай і чалавекам, бо акрамя той інфармацыі, што маюць планы кіравання, схемы ўтрымліваюць больш набліжаныя да чалавечых патрэб мерапрыемствы і дэтальную тэхнічную інфармацыю па водакарыстанню, у тым ліку і па воднаму балансу. З гэтага вынікае, што Беларусь не моцна адстала ад замежных планаў кіравання, якія маюць амаль гэтыя элементы.

На сённяшні дзень ужо распрацаваны схемы комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў басейнаў рэк Нёман і Заходняя Дзвіна. Гэта не канчатковы іх варыянт, бо плануецца дапрацоўваць схемы з улікам вынікаў даследаванняў звязаных са змяненнем клімату, з улікам дыферэнцыяцыі мэтавых паказчыкаў экалагічнага стану водных аб'ектаў, якія дзеляцца на 3-ы групы: гідрамарфалогія, гідрахімія і гідрабіялогія.

Яшчэ адным важным крокам сталі перамовы з літоўскімі і латвійскімі спецыялістамі па стварэнні агульных планаў кіравання рэкамі. Літоўскім бокам быў распрацаваны план кіравання басейнам ракі Нёман, але для беларускай часткі ракі гэты плана не мае ніякага значэнне. І таму стала так важна каардынаваць намаганні, каб ён стаў комплексным для ўсяго рачнога басейна. Ужо існуе праект 3-баковага пагаднення, у якое ўваходзяць: Літва, Калінінградская вобласць і Беларусь, 4-м бока выступіць Еўрапейскі Звяз, такога кшталту пагадненне павінна стымуляваць міжнародныя дзеянні і праекты па кіраванню басейнам ракі.

У 2003 годзе Беларусь далучылася да Хельсінскай канвенцыі па ахове і выкарыстанню трансгранічных водацёкаў міжнародных азёр, што патрабуе пэўнай справаздачнасці перад Еўрапейскай камісіяй па выкананню канвенцыі і падштурхоўвае да прымянення басейнавага прынцыпу кіравання, што прадугледжана ў Воднай рамачнай дырэктыве. Таму немалаважнае значэнне маюць міжнародныя праекты па басейнам трансгранічных рэк, якія ў асноўным выконваюцца праз Праграму развіцця ААН, з падтрымкі міжнароднай ініцыятывы "Навакольнае асяроддзе і бяспека", праз Водную канвенцыю Эканамічнай Камісіі ААН і інш.

Пачынаючы з 2003 года ў Беларусі былі рэалізаваны 3-ы міжнародныя праекты, якія спрыялі ўкараненню басейнавага прынцыпу кіравання: "Экалагічнае аздараўленне басейна Дняпра"; "Пабудова патэнцыялу ў вобласці Стратэгічнай экалагічнай ацэнкі і ў вобласці рэалізацыі прыродаахоўных канвенцый у Рэспубліцы Беларусь"; "Распрацоўка і ўкараненне ўстойлівай сістэмы эфектыўнага кіравання воднымі рэсурсамі верхняй Прыпяці".

У перыяд з 2012 года і да сённяшняга дня ажыццяўляецца праект "Кіраванне воднымі рэсурсамі басейна ракі Нёман з улікам адаптацыі да зменаў клімату", які з'яўляеца пілотным праектам Рэспублікі Беларусь па пытаннях адаптацыі да змянення клімату, таксама ажыццяўляецца ў рамках праграмы пілотных праектаў для трансгранічных рэк.

Падрабязна гэты праекта прадставіла Ірына Паўлаўна Усава, кіраўнік праекту.

Usova

Кіраўнік праекту ПРААН "Кіраванне воднымі рэсурсамі басейна ракі Нёман з улікам адаптацыі
да зменаў клімату" Усава Іры Паўлаўна.

Асноўнай мэтай праекту з'яўляецца ўдасканаленне комплекснага кіравання рачным басейнам і наладжванне трансгранічнага супрацоўніцтва ў басейне ракі Нёман, акрамя гэтага праект накіраваны на ўмацаванне патэнцыялу адаптацыі да змены клімату для басейна ракі  і дасягненне паразумення паміж краінамі, якія сумесна выкарыстоўваюць раку, па пытаннях будучай даступнасці водных рэсурсаў і іх выкарыстанне з улікам магчымых наступстваў змены клімату, і наладжванне інфармавання пра стан водных рэсурсаў у басейне ракі.

Эксперты, як з беларускага, так і з літоўскага бакоў, займаліся вывучэннем стану водных рэсурсаў у басейне ракі, мадэляваннем наступстваў змянення клімату для рачнога басейна і праводзілі даследаванне і прагназаванне паверхневага сцёку з улікам змяны клімату. Таксама праводзіўся аналіз сістэмы маніторынгу і распрацоўваліся рэкамендацыі па паляпшэнні сістэмы, праводзілася ацэнка якасці. Значным накірункам працы, які дазваляе цалкам рэалізаваць мэту па наладжванню інфармавання – гэта распрацоўка Internet-платформы для абмену інфармацыяй па кіраванні воднымі рэсурсамі. Платформа ўжо працуе для абмену дадзеных па якасці вады, па гідралагічных рэжымах і інш. Такая сістэма для трансгранічнага басейна распрацавана ўпершыню.

Адным з важнейшых вынікаў, якога ўдалося дасягнуць пры рэалізацыі праекту, гэта выяўленне тэндэнцый метэаралагічных і гідралагічных характарыстык за перыяд з 1961 года па 2010 год. Метэаралагічныя дадзеныя былі сабраны і прааналізаваны для 23 станцый (8 у Беларусі і 15 у Літве), гідралагічныя дадзеныя – для 25 станцый (12 у Беларусі і 13 у Літве). Пасля правядзення аналізу было высветлена, што павышэнне сярэдне гадавой тэмпературы, за зімовы і летні перыяды, найбольшыя змены назіраюцца ў дадзеным выпадку ў студзені, зарэгістравана павелічэнне колькасці зімовых ападкаў, паніжэнне сцёку вясновай паводкі з больш раннім наступленнем максімума і павелічэнне сцёку ў зімовы перыяд.

З дапамогай літоўскіх спецыялістаў для басейна ракі Нёман быў упершыню падрыхтаваны прагноз змены клімату паводле 2-х сцэнараў выкіду парніковых газаў: сцэнар з адносна высокім узроўнем выкідаў і з нізкім узроўнем. Таксама

быў праведзены прагноз паверхневага сцёку ракі з улікам літоўскай мадэлі і беларускай, вынікі мадэляў амаль цалкам супалі.

Якія ж можна зрабіць вывады па выніках праробленай працы, па-першае, прагназуемы гадавы паверхневы сцёк да 2050 года будзе ніжэй, чым у перыяд з 1961 па 2009 гады ў беларускай часцы басейна ракі, а ў літоўскай наадварот павялічыцца; па-другое, найбольшыя змены чакаюцца ў студзені і лютым з-за павелічэння колькасці ападкаў і росту частаты адліг. Высокую рызыку затаплення можна чакаць толькі ў заходняй часцы Літвы. Немалаважным з'яўляецца той факт, што змяненне клімату найбольш паўплывае на скарачэнне сцёку і паніжэнне ўзроўню вады ў летні перыяд.

У далейшым удзельнікі праекту спадзяюцца распрацаваць агульную стратэгію ўдасканалення кіравання воднымі рэсурсамі з улікам змянення клімату для ўсяго басейна ракі Нёман.

Хрысціна Чарняўская

 



Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение